"Дукорский маёнтак"

222840, Минская область, Пуховичский р-н
а/г Дукора, ул. Школьная, 15

zakaz@dukora.by

+375 44 707 77 64

+375 33 357 77 64

вт-вс с 10.00 до 18.00

(вход до 17:00)

Травень абяцае балаваць цёплым сонейкам і шэрагам шыкоўных падзей з гістарычным густам!
Цягам усіх травеньскіх выходных падрыхтавалі для вас тэматычныя экскурсіі па эпохах, ад часоў ранняга сярэднявечча да падзей ВАВ. Вас чакаюць займальныя расповеды, дэталізаваная рэканструкцыя старадаўнічах часоў і захапляльныя майстар-класы.


Дзяржаўныя выходныя  1, 5, 9, 13, 14 траўня - 10:00 да 18:00.

Звычайныя дні  аўторак-нядзеля з 10:00 да 18:00, каса да 17:00.

 

УВАГА! 18 траўня - 10:00 да 20:00
               25 траўня Дукорскі маёнтак НЕ працуе.

Запрашаем на тэматычныя экскурсіі*:‌

9 траўня - рэканструкцыя эпохі "Вялікая Айчынная вайна" ‌

11 траўня - рэканструкцыя эпохі "Першая сусветная вайна"‌

12-13 траўня - рэканструкцыя эпохі "Напалеоніка"

1‌8-19 траўня - рэканструкцыя эпохі "Беларускія землі XVI-XVIII стст."‌

18 траўня - НОЧ МУЗЕЯЎ (вячэрняя праграма): ‌рэканструкцыя эпохі Сярэднявечча.‌

26 траўня - рэканструкцыя эпохі Сярэднявечча.

 

*уваходзіць у кошт квітка.

 

18-19 траўня вяртаемся ў эпоху Адраджэння. Час росквіту свецкай культуры з яе сармацкімі партрэтамі, шматлікімі палацамі, кнігадрукаваннем, "Полацкім сшыткам" і мядзведжай акадэміяй. Час славы і годнасці рыцараў Вялікага Княства Літоўскага ды іх дужых коней.

Запрашаем весела бавіць час згодна са старажытнымі традыцыямі! Давайма разам знаёміцца з тутэйшымі гульнямі, забаўкамі, свецкім і ваярскім жыццём мясцовых уладароў.

 

12-13 траўня

XIX ст. - часы росквіту Дукорскага маёнтка. Дзіўны час, у якім спалучыліся раскоша бальнай культуры і жах вайны 1812 г.
12-13 траўня ўзгадаем падзеі той эпохі. Перад вашымі вачыма паўстануць ваяры часоў эпохі Напалеона.

У рэканструктарскім паходным ваенным лагеры з 12:00 да 17:00 вас чакаюць дэманстрацыя дзеянняў пяхоты, расповеды пра зброю і рыштунак. Не забудземся пра галантнасць: пазнаёмімся з аспектамі свецкага жыцця фузілераў-грэнадзёраў. Пасочым за працай і побытам французскіх маркітантак.

 

11 траўня прысвячаем Першай сусветнай вайне.

Паслухаць гістарычныя даведкі і пазнаёміцца з рэканструкцыяй эпохі можна на інтэрактыўнай пляцоўцы Дукорскага маёнтка ўжо 11 траўня:
- афіцэрскі сход: пачастункі, посуд, расповед пра быт афіцэраў і іх дам;
- выстава артэфактаў часоў Першай сусветнай вайны;
- шабельны бой;
- шпіталь: інструменты і праца сясцёр Міласэрнасці;
- расповеды пра рыштунак і ўзбраенне салдатаў на адпаведнай фотазоне.


Дзень Перамогі ў Дукорскім маёнтку: праграма-рэканструкцыя для ўсіх жадаючых!
Здаецца, няма ніводнага кавалачка беларускай зямлі, які не быў крануты Вялікай Айчыннай вайной. Дукора таксама апынулася ў цэнтры гістарычных падзей: узарваны палац, дзе мясціліся нямецкія штаб і турма, кулямёт на верхнім ярусе брамы, гета і вялізная колькасць яго ахвяр, партызанскі атрад.

Гэтаму часу прысвячаем тэматычную праграму*. На інтэрактыўнай пляцоўцы цягам усяго дня вас чакае:

- курсы СПА, дзе пад кіраўніцтвам лётчыка, госці будуць вучыцца пазнаваць самалёты па іх ценю;
- курсы радыста: вывучаем азбуку Морзэ;
- курсы сапёраў: праца на “мінным полі”;
- рэканструкцыя ваеннага шпіталя, формы і узбраення ваяроў;
- расповеды пра рыштунак і ўзбраення салдатаў на адпаведнай фотазоне;
- музычная культура часоў ВАВ.

Кошт квіткоў*: Дарослыя - 20 BYN;

                             Дзеці 7-18 гадоў - 10 BYN;

                             Дзеці да 7 год, інваліды 1-2 груп, ветэраны ВАВ - бясплатна.

*у кошт уваходзіць наведванне ўсіх аб'ектаў комплексу і ўдзел у экскурсіях. Папярэдні запіс не патрэбны.